Анонс показу “Площі” білоруською мовою

13/03/2007

14 сакавіка паказ фільму “Плошча” ў Кіеве

14 сакавіка ўпершыню ва Ўкраіне адбудзецца паказ фільму “Плошча”
вядомага беларускага кінарэжысёра Юрыя Хашчэвацкага. Таксама, пасля
дыскусіі адбудзецца прагляд іншай вядомай стужкі беларускага рэжысёра
“Звычайны прэзідэнт”. Рэжысёр сам будзе прэзэнтаваць свае фільмы і
размаўляць з гледачамі.

Юры Хашчавацкі – вядомы беларускі кінадакументаліст. Аўтар каля 30
фільмаў. Адна з найбольш нашумелых стужак рэжысёра: сатыра на
беларускага прэзідэнта Лукашэнка- «Звычайны прэзідэнт». Фільм
адзначаны прэміяй Міру на Берлінскім кінафестывалю і гран-пры
кінафестывалю ў Нью-Ёрку. Апошні фільм рэжысёра «Плошча» апавядае аб
падзеях ў Менску ў сакавіку 2006 года, калі ў Беларусі прайшлі масавыя
акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў Прэзідэнта.
Падчас мерапрыемства госці змогуць паставіць свой подпіс пад зваротам
да Прэзідэнта Украіны з нагоды візіту Прэзідэнта Беларусі ва
Ўкраіну.

Прагляд фільмаў і сустрэча з рэжысёрам адбудзецца ў 19.00, па адрэсе:
Кіеў, вул. Фролівська, 9-11. Уваход вольны.

У гэты вечар пачнецца кампанія “Беларуская вясна”, якая будзе
складацца з шэрагу мерапрыемстваў у падрымку дэмакратычных сілаў
Беларусі працягнецца да 19 сакавіка.

Відповісти